АПРАЎДАННЕ...

Базыль Мялешка

Я ў палоне родных слоў, Ў роднай мове захапленне Я знаходжу зноў і зноў — І спачын і дум збавенне.

Не сказаць што цвёрда веру Тому, што усім пішу. Лішні раз пераправеру, Шчырасць бы ключы нашу.

Чыстае сумленне маю За свае радкі і вершы. За святыя рэчы дбаю, Хай у крытыцы ня першы.

Мне асадкі той хапае, А друкарня хай друкуе, Многа там каго бывае, Хай патрэбнае ўладкуе.

Друкаваць, дык па-знаёмству, Ці інакш даваць на вочы. Творам нікагды ня помсціў І нікуль далёк ня бочыў,

У кнігарні не бяру я Многа кніг, каб не зчытацца, Граю у сваю гульню я, Граю каб паэтам звацца.

2015
Крыніца верша: "Стараслоўцаў выкшталцонц"