ГЛЯНЬ НА НЕБА...
Базыль Мялешка
Глянь на неба, што моўчкі пяе, Моўчкі кліча ў абдымкі свае, Асабліва у цёплыя дні, Там дзесь сонца хавае вагні.
Там з'яўляецца зніч нечакана, Утварае сузор'і ў спатканні З морам зорак што дробна мігцяць, Як блакіту ужо ня відаць.
Пах кастра ці кастрыцы ў паветры? Не бярэ з нас грашовых манетаў За сваю непаўторную моц, Яе дорыць бясконца ноч.
Не палохае ветрык трывогай, Гоніць хмару паціху дарогай, Дзе дзівосы шматлікія ёсць, Каб усім падарыць прыгажосць...
2009
Крыніца верша: "Наша слова" "Плямкі на паперках жыцця"
