* * *
Базыль Мялешка
Н. К.
Ў сэрцы ўздымалася свежая краска, Як заглядацца пачаў я ў твой бок. Цвісці каханнем дзівосным знянацку Ўзяўся яе бадылёк.
Стаў я цягнуцца ў нябесныя высі, Каб да тваёй дакрануцца расы. Рос вінаградам, лазою завіўся, Нібы твае валасы.
Думаю зараз, табе ці патрэбны? Схільны да думкі — напэўна што не, Бо не займеў я ні золата й срэбра, Бо я дурнога дурней.
Хай дажывае свой век тая кветка, З часам пачуцці у попел сыйдуць. Стрэну цябе як ты будзеш кабетай, Гэта ты зможаш пачуць.
2010
Крыніца верша: "Плямкі на паперках жыцця"
