У АЛЕКСАНДРАЎСКІМ СКВЕРЫ

Базыль Мялешка

Хоць столькі бруду ўсякага і недакуркаў, Ўсё роўна ў раннюю вясну прыйду, Там дзе нядаўна панавалі холаду вятры. І тут, каля старых дамоў цэнтральных вулкаў, Сабе я сесці месцайка знайду, Убачу, побач горак снегу, раўчукі вады, З іх хвалісты блакіт напрошваецца у сябры.

Праменні парыжэлага свяціла, Што дрэвы голыя азалацілі, Згасаюць на бялюткіх сценах, Сцішаюць пульс у маіх венах.

Чутно як гарлапаняць крумкачы, Па бруку люд мінае помнікі ды лаўкі, Дзе, гледзячы на іх ці ў далячынь, Раблю асадкаю ў нататніку папраўкі.

Падмерзлы ўжо і не магу дазнацца, Што на душы бытуе сяння: Ці тое крыўда прапануе мне злавацца, Ці тое паўстае каханне...

2010
Крыніца верша: "Плямкі на паперках жыцця"