КАЛІ Ў РОСПАЧЫ
Базыль Мялешка
Вось табе стала у стоме вядома: Сцежкай ты крочыш да шчасця чужою, Думкі твае не ў суседстве нікому, Сум авалодаў душою.
Сосны ўсе роўна у неба імкнуцца, Хоць бура носіць іх, долу згінае. Парасткам траўцы пад сілу прачнуцца Нават дзе штось замінае...
Ўчуй жа сябе — тое ўсё пераверне. Мабыць ты здольнасці к іншаму маеш? Справу жыцьця ты натрапіш, павер мне, Толькі як гэтае сцяміш.
Моцнымі крокамі рухайся ўперад, Мэтаў сваіх дамагайся упарта, Будзь летуценнікам велькіх памераў, Веру ня страчвай на заўтра!
2010
Крыніца верша: "Плямкі на паперках жыцця"
