* * *
Цемрык Велет
“хутчэй бы гэты дзень скончыўся”, – прамаўляеш,
а я ўтароплена гляджу ў слізень вакна –
нас накрывае коўдрай туману, а потым яго змывае дажджом.
вокны тады ўжо не слізні, а павелічальнае шкло,
скрозь яго на свет паглядаю стамлёна,
а ты мне гаворыш:
“хутчэй бы гэты дзень скончыўся”.
і пагаджаюся раптам, і ты кажаш: “каханы”.
