* * *
Цемрык Велет
увесь свет працяты ледзьве не наскрозь
усім тым, што называю паталагічнасцю
жыцця:
узыходзіць сонца, а пасля –
ператвараецца ў поўню,
і рысы наваколля змяняюць колер:
калісь у радзімках ейных бачыў я сузор’і.
цяпер яны мне
пустой
татуіроўкай.
