Калыханка для Ані
Наста Кудасава
Ані Трутневай
беражыце яе берагі-караблі,
дзе залізваў нам боль сіні-сіні заліў,
дзе на хвалях алвовых гайдаюцца дні,
дзе ўспамінам пра нас камяні-камяні...
зберажыце анёла на ейным плячы,
адамкніце ёй горад і дайце ключы,
і дракона, што п'е з рук пяшчоты ваду,
і люляйце яе, покуль я не прыйду.
