* * *

Ярына Дашына

Вясна. ВРІ. Краіна на каранціне.
У гэтай краіне даўно не можацца жыць.
Зламанае сэрца лопнула ў спружыне.
Баліць…
І хто адшукае яго ў шолаху слова,
зламаным і хворым, у дадатак яшчэ і б\у.
У тым перадсэрдзі — аскепак Айчыны свінцовы,
у гэтым — табу
на цябе. Запішы на вясенні рахунак
банальныя рыфмы — капежны рэчытатыў…
Сягоння мяне твой кантрольны ў лоб пацалунак
забіў.

Настрой верша:сумны
Ключавыя словы: