Голад
Змітрок Бядуля
Я бачыў, як голад свірэна вачамі
Зірнуў на таўпу мужыкоў,
Няшчасных калечыў, хапаў іх кагцямі,
Цякла іх мужыцкая кроў...
I курныя хаткі пусцелі, пусцелі
Ад ляпы вялізнай такой,
Іх косці ламаліся, моцна хрусцелі
Пад цяжкай крывавай нагой...
Ён ўсіх затармошыў: і маці, і бацьку,
Вялікіх і малых дзяцей...
Скаціну тожа: каня і авечку,
Не толькі пяшчасных людзей...
Сцягнулі на корму салому гнілую
3 будынкаў убогіх сваіх...
А голад спявае сваю песню ўдалую,
Усё голад-разбойнік не сціх...