* * *
Змітрок Бядуля
Яшчэ бялелі касагоры,
Ад снежных плямаў пара йшла,
Звінелі жаўранкі над борам,
Кідалі ўніз кавалкі шкла.
Рачулкі моршчыліся ў пене,
I крыгі сінія плылі.
Вятры зайгралі і запелі,
Як гітарысты, на зямлі.
Пад сонцам грэліся бярозы
У белым тонкім палатне.
I зелянелі вербалозы,
I за гарой папар чарнеў.
Настрой верша:натхнёны
Ключавыя словы:
