* * *
Марыя Мартысевіч
Дрэнна, калі міратворца страляе ў паветра.
Добра, калі міратворца стварае міра.
Проста з паветра, поўную блакітную каску,
на патрэбы як простых вернікаў, так і кліру.
Бо калі міратворца спраўна стварае міра –
то тады цудатворца спраўна стварае цуды,
і паводле пляну ўсё: плача Божая Маці,
і цалуе Юда, і пасьміхаецца Буда.
