Падойм

Ігар Кулікоў

Народжаныя без народу, нязнаўцы свайго імя,
Насельнікі сьветлай будучыні, няўхваленай Богам.
Але выпадкова паўстанцы: ў стаялай асадзе відма
няўгледныя модлы праточным дарогам.
Успамяць дзядоў і наснага ўнутры:
няма нам спачыну і высах язык ад зною.
Пагоняю гнаныя ў сьцюжу, дзе не рыпяць бары –
мы ўпоімся іхняй песьняй і словы ўцешацца ёю.
Як зьмірсьці, што зораць зьнічку, так мова аб цішыні,
гудзьбою напятых зьвязак нам нівеч у пабрацімы,
і зь негі засьнежанай роўнядзі к выснажлівай вышыні
наш наглы* падойм у абдымкі Радзімы.

Настрой верша:натхнёны