Невяртаннеся

Ігар Кулікоў

У страху два вокі: адно зерыць ноч, другое – дзень.
У страху дзьве назе: адна крочыць поўнач, другая – поўдзень.
У страху дзьве руцэ: адна паказвае ўчорае, другая – заўтрае.
У страху два мыслы: адзін кажа не, другі – так.
Сяліба страху – дарога ў два канцы, на каторай нельга спыніцца.
Сяліба страху – на вотшыбе, якому няведамы серад.
Страх стрэ і расьсяроджвае, сумір з процьмаю зор:
мера якога – штоімгненнае паміраньне;
мова якога топіць моўкнасьць.

Змаганьнік страху вяртаецца з істрахам.

У жаху ж няма вачэй.
У жаху ж няма ног.
У жаху ж няма рук.
У жаху ж няма мыслу.
Сяліба жаху – кола.
Сяліба жаху – гэтта і ніня.
Жах зжымае і засяроджвае, сусьвет-аднасонца:
сьвітаньне ў самога сябе,
маўчаньне, у якое ўпадае веча іздоляў.

Пераможца жаху не вяртаецца.

Настрой верша:трывожны
Ключавыя словы: