На беразе іншага часу
Уладзімір Арлоў
Там, на беразе іншага часу, на апошняй выспе
знікомага Сусвету, апануюць мяне ўспаміны.
Празрыстасць імклівае плыні ўспомню — з
жыцця, дзе рыбінай быў.
Успомню пчалы пацалунак — быў кветкай калісці.
Сонечны вецер згадаю — з веку свайго птушынага.
З жыцця, дзе быў чалавекам, успомню каханне.
