Студня
Уладзімір Арлоў
Нагнуся над студняю,
каб убачыць самога сябе.
Глядзяць на мяне
з глыбіні
то светлагаловы хлапчук,
то сівабароды стары,
а часам
няма адлюстравання,
быццам не нахіліўся ніхто
над студняй.
Няўжо гэта я — хлопчык?
Няўжо гэта я — стары?
Няўжо гэта я —
адсутнасць адлюстравання?
Настрой верша:трывожны
Ключавыя словы:
