Верш на Свабоду
Андрэй Адамовіч
верш на свабоду – датэрміновае галасаванне
дзевяноста восем адсоткаў свабоды
два адсоткі вершаў
я таксама напішу верш на свабоду
хоць мне і не замаўлялі
хтосьці ж мусіць забяспечыць гэтыя два адсоткі
напішу хоць і не замаўлялі
бо што вы думалі верш на свабоду – гэта чарга па кватэры
дваццаць год чакаеш і атрымліваеш?
не верш на свабоду – гэта чарга ў грамадскую прыбіральню
не пашэнціла – абасраўся
