Каляднае
Андрэй Адамовіч
адмыкае вільня сусветы і голас твой
з бурбалкамі ў тканіне льецца хутчэй
чым з люлькі агеньчык сочыць наш свет
і ў сабе вынаходзіць цяпло і блакітны дым
што ляжыць на дварэ і адбівае святло
зоркі пухнатай вядомай з мілосных кніг
уся пяшчота ў іх і малако з грудзей
у дзюбах нясуць крумкачы і мурашы сняць
заўтрашні дзень для цябе і твайго дзіцяці
