Беларусь сямівокая
Віталь Рыжкоў
колькасьць піва на вечар у гэтым горадзе даўно ня мераюць літрамі
аўтобусы тут бяз шкла каб пасажыры суседніх маглі размаўляць
добра Табе — Ты нарадзіўся пад Сузор’ем Вялікай Літары
кароткачасовы дождж безь перапынку плача як немаўля
хранічнага аптымізму хапае толькі на тое каб напісаць смску
ды трымацца больш-менш вясёлым — хай сабе гэта й вонкава
жыхароў гэтага гораду даўно пужаюць будоўляй АЭСу —
сьмяецца і плача ў сем ручаёў Беларусь сямівокая
тут у горадзе М мне таксама радасна радасна
але лёгка адчуць безь любога сыгналу трывогу
у нас усё добра — мы ў атачэньні патрэбнага радыюсу
у самым сьмярдзючым цэнтры чагосьці жывога
Настрой верша:сумны
Ключавыя словы:
