Адзінокі верш
Віталь Рыжкоў
Ілбом грукаю ў сьцены —
замест дыялёгу зь ценем...
Прынцыпова ўсё роўна, скончыцца дождж ці не —
тлумачу ілбом сьцяне, бо нікога навокал.
І нельга маю адзіноту прыкінуць на вока. Мне
так адзінока,
што маршрут у сем цыгарэт пралягае праз
бязьлюдную вуліцу і твой дом, дзе й вокны
ведаюць, што ты далёка; і таму як раз
так адзінока.
І нельга схавацца за словы, бо словы менш
за нэрвовасьць... Умоўнымі знакамі
ценю тлумачу: нічога ня зьменіш.
Яму абыякава.
2007
Настрой верша:трывожны
Ключавыя словы:
