Мiкалай Кулько
Я аддаў сваё сэрца табе, Каб трымала яго ты ў руках, Думкі ўсе бягуць у галаве, Аб азёрах, палях і лясах.
Раскажы мне гісторыю Русь, Як шукала ў свеце ты месца, Я табою ганаруся Беларусь, Ты мая на стагоддзі нявеста.
Адчуваю ў крыві продкаў кліч, Дзе стагоддзі агорнутыя смугой, Дзе гасцям рыхтуюць куліч, Пачакай ты мабыць нямнога.
Я старонку сваю напішу, У гісторыі продкаў, так трэба, Без трывогі наперад я гляджу, Усяму свету мірнае неба!
07.02.2024