Я ЧАКАЮ, Я ШУКАЮ, Я ГЛЯДЖУ

Хрысціна Анастасія Верас Брзын

Я чакаю цябе, маё сонца, Ужо лістапад на сярэдзіне. Ніхто не можа супакойваць Мяне, акрамя цябе, Птушачкі спяваюць апошнюю Песню ў гэтым годзе. У гэтым лістападзе больш няма Лісця на дрэвах.

Я шукаю цябе, мая зорка, Але ты свецішся ў маім сэрцы. Мне не холадна — Ты грэеш мяне сваёй любоўю. Ужо пахне зімой. Чароўны снежань ужо хутка Пастукае ў дзверы.

Я гляджу на цябе, Мая родная мама. Мая ружа пачынае квітнець Зімой толькі для цябе. Твае вочы я люблю, Твае рукі я пацалую. Мама, дзякую, што Ты ёсць у мяне.

08.11.2025
Крыніца верша: Восень, мама
Настрой верша:вясёлы