У гэту светлую ноч

Dzianis Lobka

У гэту светлую, ясную ноч я гляджу з-за мяжы, як мая Беларусь, як калісьці і Ён, вісіць на крыжы.

Як калісьці і Ён, памірае, знікае мая Беларусь… Светлай ноччу сумую, але ж — ганарусь.

Ганаруся тым часам, калі ўсе мы змаглі, Як калісьці і Ён - даць надзею Зямлі.

Як калісьці і Ён, праз дабро і любоў, паказаць людзям праўду, пазбавіцца сноў.

Мы змаглі даць свой голас, як калісьці і Ён, Пачыналі адзінкі - а паўстаў мільён.

І я веру, праз тры ці праз тысячу дзён, Уваскрэсне Радзіма… як калісьці і Ён.

20.02.2025
Крыніца верша: Пісалася у светлы Вялікодны дзень
Настрой верша:сумны