Роднае слова

Дзмiтры Куратнiк

Яна праз доўгі час злучае пакаленні, Для ўсіх нас мусіць быць каштоўнасцю нятленнай. Тым, што павінны мы заўжды абараняць, І чым ніколi нельга нам ахвяраваць. Усё гэта ёсць для нас родная мова, Якой нам варта вельмі моцна даражыць, Бо на зямлі няма ніводнага народа, Што без яе б мог сапраўды шчаслівым быць. Роднае слова ёсць найпершая крыніца, З якой бярэм мы свае веды пра жыццё, І што ніколі не павінна асушыцца, Каб ў нашых душах ззяла вечнае святло. Яе пранеслі мы праз доўгія гады, Праз ўсе пакуты гераічнай барацьбы. Наш абавязак пра гэта не забываць, Сваім нашчадкам яе ў спадак перадаць.

Настрой верша:натхнёны
Ключавыя словы: