Тлумачэньне каханьня

Алесь Шалёны

Цягнік каханьня. Каханьне – гэта тое,што цягне нас праз няўтульны сьвет па каляіне жыцьця... ............... Даруй Бацька – я спынюся ў сьпякотнай цемры, ля ўваходу да Цябе... .................... Затрымайся й ты – як сустрэчны цягнік, бо спатканьне рыхтуе нам небяспеку... .................... ...Спрабуем рухацца як птушкі – бязгучна,бязсэнсоўна...

          ***
          Дзіўны сьпеў.
    

Ійсьці насустрач, ўзрушвая кволае лісьцьце... Моцна закульгаць, ўбачыўшы нічыйнага сабаку... Прыстасавацца да навакольля як ён... Спадзявацца. Рабіць па-свойму – як ён. .......................... Зьвярнуць на нешта увагу як на дзіўны сьпеў ў мінулым, ў нявыразным...

        ***
        Змовы.
    

Час нагадвае заверуху, за йім нябачны зьмены... Ўстрымляваемся... ...Каханьне – гэта змова з кімсьці, як гадзіннік – змова з часам, як спроба назапасіць сардэчныя тукі ў грудзях, ........................ нікому ня чутныя, нікому ня патрэбныя...

          ***
          Невядомыя літары.
    

Тлумачыць. Павольна, гледзячы ў вочы – што гэтага ня вытрымаць, што лепей адразу спыніць, што кроплі, якія паветра кідае ў твар, ды зжаўцелыя ліхтары, якія паволі крочуць па той бок – гэта зхаваны сэнс нашай прамовы... ......................... Ў старых часопісах сустракаюцца невядомыя літары – адгучча хвалюючых падзей. ...Яны скочуць – нядатыкальныя, нясхапімыя...

         ***
         Бязглуздая мара.
    

Бязглуздая мара – сустрэцца ізноўку... ......................... ...Як цацкі ля ганку маленькай крамы ды пакінуты ровар здольны перачакаць дарослае жыцьцё, так нам трэба пачакаць пакуль сустрэчы ізноўку зробяцца патрэбнымі. .......................... Бо мы засталіся адзіныя ўдзьвох – на востраве былога каханьня, пасярод ракі жыцьця...

          ***
          Гучаньне сусьвету.
    

Глядзіць проста ў твар... Мае вочы вялікія, шызыя, але гэтага ня ведае... Ведае, што вакол вялікі сьвет. Ён гучыць. Ведае,што ёсьць каханьне. Яно мае смак, таксама гук... А выглядае – цёпла ды смачна...

          ***
          Размаўляючыя дрэвы.
    

Яны таксама размаўляюць. Паміж сабой. Спрабую пачуць – ніяк... .................. Дапамажы мне зразумець сабе, пачуць як па скуры паўзе мураш, скарупкамі крылаў здабыць Волю – гайда лётаць вакол агеньчыка!.. ....................... Гэта дрэвы ледзь бачна пасоўваюцца вакол нас са словамі – “развітвайцеся”...

           ***
           Каханьне на сходах.
    

Каханьне на сходах? Аці жывёлы дурнейшыя за нас?- кажаш ты, Ці не жывем ўжо апошні раз? .......................... Каб потым чакаць, чакаць... ...Пакуль да нас патрапяць рэчы. Тыя ж сходы – разбурацца ды зноўку адбудуюцца як новыя... ................... Ды мы з табой, хістаясь ад працяглага пацалунка, павольна пойдзем па йіх да звычайнага каханьня...

         ***
         Дзявочая сьлязіна.
    

Ноччу нейдзе лаяліся. Потым дзяўчына галосіла пад вокнамі. Ляпалі дзьвярыма. Мятусіліся ано да ранку... ...................... Засынаю з думкай – гэта каханьне!.. ...Пэўна ад дзявочай сьлязіны атрымліваюцца дзеці...

          Дыхаць.
    

Дыхаць. Адчуваць. Спадзявацца... ................... Ўсё як заўжды – хуткі позірк... ...Раптам спыняецца рух падземнай чыгункі. Муры заплюшчваюць вочы... .............. Дзе яна – дыхаць? Яе няма... Дакладней ёсьць, але нам не належыць... Як наша каханьне – яно належыць мінуламу...

          ***
          Мыш.
    

Маленькі, шмыглявы. Нешта ведае – бо хаваецца... ........................... Слухалі яго пад ранак. Піскацеў – нешта сьпяваў па-свойму... “Злавіць?” “Крый божа!Ўтульна...” .................... Раптам зьнік. Засталася дзюрка ў падлозе... ...Няміга. Будынак зруйнавалі...

          ***
          Выгляд у люстры.
    

Ўспамін мацнейшы за існуючае, бо тое звонку, а ён... ...А ён прываблівае як твой выгляд ў люстры – мацней ды мацней... ................... Хай яно ляснецца, гэтае жорсткае люстра ўспаміну...

          ***
          Пусты пакой.
    

Ў пустым пакоі, пад ранак, мы стаялі ўвабдымак й людзі, якіх ўжо няма, спыняліся ля ўваходу, прасілі прабачэньня за нешта... ......................... Пакой бяз мэблі ды людзей. Толькі музыка, толькі мы...

          ***
          Размаўляючае быдла.
    

Калі ўжо дасі мне прывабных сноў, ты – бляшаны небасхіл? ..................... Падрыхтаваны да паўстаньня, выконваю хатнія абавязкі... Як размаўляючае быдла пытаю кошт солі ды запалак... ................. Абараціся хутчэй – болей ня зьвідемся...

           ***
           Малюнак на шыбе.
    

Як малюнак на зайнелай шыбе студзеньскага аўтабасу адштурхоўваючы яскравая адначасова хаваеш цяплыню датыку...

           ***
           Стары гадзіньнік.
    

Шклянка тонкага шклу. На талерце – нябёская вадкасьць... .................. Пасунься бліжэй – бо ледзь бачная за брудам быцьця... ....Абсмактай гачок мязеньца, сыдзі... Ды ня вяртайся... ...Як благі сон,ў якім лупіць стары гадзіннік ды ня меньш стары далягучнік балбоціць, балбоціць – ніяк ня сьціхне.... .......................... Пусты шлях. Ноч. Ня ведаю як і трапіць да дому...

         ***
         Цыганачка ля піўной.
    

Акцёрка. Шкандалістка... Супакоілася пасля сарака... ........................................... А мне як? Як ійсьці ля піўнiцы ды бачыць тваю бязгучнаю цыганачку? ...Цябе ажылую.

           ***
           Заставайся побач.
    

Чую твой голас. Пазнаю яго. Вылучаю з гоману. Вось ізноўку... Не, ня ты... ...Заставайся побач. Будзем перамаўляцца ............... пакуль ня сустрэнемся...

           ***
           Заверуха.
    

Ані зямлі, ані неба... Заверуха прыхапіла ля Дукоры. Таўчэмся наўзбоччу шашы. Сьпяваем. ...Вадзіла спыніў фуру – “сядайце!” ......................... Вярталіся з вясельля. З “сваёй” ды вэнджанінай – й самі былі тыпу маладыя...

          ***
          Адлiга.
    

Адлiга. Магчымасьць вольна рухацца... ............... Лёкки сум. ...Што хутка сьцюжа iзноу зкуе цела й думкi. Што хутка апынёмся бязрушнымi, зьняможнымi...

          ***
          Сьмерць мая.
    

Вышчэмліваецца адкуль-та зза шафы... Жоўтаскурая,з адвіслым брухам – ажнік бачны кішкі пад скурай... Сядзіць на лаве ўскасяком... Гучна сёрбае каву. ...Алеж ня сыйдзе – бо імя ёй – сьмерць мая... ...Як чарга за ільготнай пазыкай. ....................................................... Ўсё вакол нагадвае аб цябе.

         ***
         Тукі сэрца.
    

Тукі сэрца клічуць ў дарогу... Пачкай! Апошні раз спытаем сябе – ці не зрабіліся мы нейчым адзіным, непадзельным, чырвона-бела афарбаваным? ........................ Хаця яно складаецца з нясумяшчальных часцін – цябе ды мяне...

          ***
          Трохі пачкай.
    

Размаўляю з табой. Ня чуеш. Стаіш па-за нябачным шклом... Імкнуся дакрануцца да тваіх далоняў сваімі... Ды адштурхоўваюся ад сьцюдзёнай паверхні... ........................... Не, пакуль што. Пачкай трохі...

          ***
          Кунстшцюк каханьня.
    

Як заўсёды прыціснуўшыся адзін да аднога так, што нашыя целы ствараюць нейкі кунстшцюк, бачым адзін й той жа сон – разам за рукі, як дзеці, бяжым да долу па мураве сонячнай раніцай... ......................... Больш ня бачу добрых сноў... Мніцца – ўсе адгледзіл разам з табой...

          ***
          Незнаёмая хвароба.
    

Няабгрунтаваная дабрыня, аднаскладныя адказы “так – не”, налітыя крывёй зенки... ...Нейкая незнаёмая хвароба прычапілася Нібыта я – вавёрка, нібыта – састарэлы ці нават здурнелы... ......................... Гэдак я існую без цябе...

          ***
          Жыцьцё як заклік.
    

Жыцьцё – гэта сапраўдны заклік да паўстаньня, бо яны апануюць нас, зьняважаць, потым – заб’юць... Яны – моцныя, рухлівыя, цітана-магніявыя... А мы – кволыя, мяланхалічныя, нават дыпрэсыйныя. Палохаемся цемры, крыві, адзін аднога... .................... Пасунься бліжэй – хутка засьвітае ды неруш замуцяць птушыныя сьпевы...

          ***
          Лісты Тудой.
    

Нейкая журына авалодала – марную гадзіну за гадзінай, здзьмухваю з галінкі лісьцьце... ...Яно как лісты бяз адрасоў. ......................... Адрасы ня патрэбны – бо Тамака толькі ты, а Тутака – толькі я...

          ***
          Сьпеўная птушка.
    

Але ж добра сьпявае халера. І ўранак і ўвечар... Што раз абяцаю сабе Адведаць гэтую мясьціну... Ды нешта перашкаджае... Ўтыкаюся ў справы... ..................... Падыходзіш да нябачнага сьпявуна – не заўважае... ...................... Сьпявае таму, што гэта яму патрэбна... Каб яго слухаць мне патрэбна ты...

         ***
         Зьнічка.
    

Зьнікла... Калі бачу зьнічку, ведаю – да тваёй старонкі... ................................. Пакуль што зьзяю чырвоным сьвятлом на брудным небасхіле... Пакуль што...

          ***
          Няўралептык.
    

Няўралептык хлорпрацяксен, антыдыпрэсант лядзісан, Гуртоўны гіпноз дзе араць як пацярпелы – “сыдзі хвароба!”... ........................... Ведаеш – я толькі зараз зразумеў глыбіню твайго адчаю, людскую жорсткасьць ды сваю дурноту...

         ***
         Галота цела.
    

Засмучваеш галотай... Рэжуць вока поўныя грудзі... Прыродная сівіца – “хадзі бліжэй”... ...Чуваць воцатны пах. ................. Й рука мая хапае пустоту...

          ***
          Драбінка.
    

Ўноч, моцна датыя, вярталіся дадому з вясельля. Нам сьпявалі ўдагон – “вярціцца галава. Ледзь стаю я на нагах, але ж я не п’яна...” “Што яны пяюць?” – пытала ты... ...................... Ды я ўхапіў цябе на рукі, лёккаю як драбінка...

          ***
          Шалёны супакой.
    

Мяланхолія апанавала... Даравала мне блакітныя вены, пашырыла зенкі... ................ Дык дадай жа салодкай горачы, бязлітаснай дабрыні ды шалёнага супакою!..

          ***
          Ў зорачнай сьцюжы.
    

Лётаеш бязспынна ў зорачнай сьцюжы... ......................... ...Пазбаўляю сябе ежы, калашмачу сон на дробныя аскепкі... .................. Хутка, хутка спаткаемся...

           ***
           Нябачная прысутнасьць.
    

Галеча. Пустадом’е. ...Значна лягчэй вытрымаць гэта чым дабрабыт. ...Дадаць толькі твой голас, грукатаньне посудам, хуткія крокі... ........................ Нябачная прысутнасьць – гэта й ёсьць відавочная нагода каханьня...

          ***
          Вастрыня пачуцьцяў.
    

Ізноў адчуваю вастрыню пачуцьцяў... Чую ледзь чутнае, бачу нябачнае – пахі, галасы... ..................... Абхапі – эленіюм рэчавіснага... Джала жалю – джыгай...

          ***
          Чаканьне каханьня.
    

Ўзруш мяне – натхненьне, зьняваж цела. Папхні сэрца. Каб чыстыя словы пацеклі з дыха ды апынуўся ў далечы, няважачы, нябачны... Зрабіўся кропкай геямэтрычнай.... ...Але ж каб думкі мае былі чутны кожнаму. Нават бяздыхнаму... Нават праз час... Нават Тамака – дзеля памёрлых ад часу, ці ад нясьцерпнага чаканьня каханьня...

           ***
           Ўзіраць на сонца.
    

Гэта магчыма, калі – заплюшчыш вочы ды зхрэсьціш рукі на грудзях... Тады сонца зробіць звонку веяк прывабны малюнак,ў якім згадваецца Мінулае ды Наступнае, твой твар, празрыстая шыя... ...Моўчкі ўзіраеш на нешта скрозь мяне... Потым сыходзіш. Нават ў мроях ня затрымаць... ....................... ...Таму расплюшчваю вочы дзеля сонечнага праменьня... Калі так – пазбаў мяне зроку!– бачу дыхам...

          ***
          Той дзень.
    

Калі ўжо нешта пачую – гэй, маўклівы Сусьвет! Адгарні старонку "Сёньня"... Далей...Далей... Пакуль ня ўбачу сонячны дзень, транвайны прыпынак побач з піўнiцай... ................... Дзень нашага спатканьня...

Настрой верша:сумны