Няруская

Івета Вітко

Ты кажаш, што я цікавая, Здзіўляю гаворкай сваёй, А я, разумееш, няруская. Належу краіне другой.

Мяне называеш "тутэйшая," Раўнаеш заўжды па сабе, А мова мая беларуская Трасянкай здаецца табе.

Мае інтарэсы далёкія Ад тых, што транслюеш ты. Бо я (мяне чуеш?) няруская, Без брыдкай імперскай лухты.

Хоць сувязь між намі моцная, Мяне не лічы ты сваёй. Была, ёсць і буду няруская, Пакуль застаюся жывой.

Ключавыя словы: