Свінасабчнік-кветка

Ян Быдлоўскі

Сярод раслін вядомых у лесе, Існуе кветачка адна, Завуць яе свінасабачнік, То пустазельная трава.

Яна расце на костах трупаў, На старых могілках яшчэ, І забівае ўсе атрутай, Дзе зерне гэта прарасце.

Гнаіць яна і дрэвы леса, У садзе смерць яна нясе, У дакрананні чалавека, Яна тойчас яго заб'е.

У багне гнілінаў смярдзячых, Сярод імхоў і камар'я, Паганкі ды свінасабачнік, Чакаюць чорта-спадара.

Што панясе насенне гэта, Па ўсей Эўропе разнасіць. І ўбачыш ты як зразумела, Калі бяда, ці жах стаіць.

Квітнее ен на месцах бойні, На могільніках, ды й сметніках, У цемных месцах, падвароцен, Высакародных кветніках.

Адразу ты пабачыш мертвых, А потым спалену зямлю, Халеры душнаю хваробу, І рэк украінскіх крывю.

Свінасабачнік гэты любіць, Расці на маладых касцях, Бо ен тады ўвесь край атруціць, За лік бязвіннага жыцця.

Пытаўся я старога Дзеда, Што з гэтай кветачкай рабіць, Бо не дадзім мы ў поле рады, Свінасабачнік усе забіў.

Казаў мне Дзед, ад продкаў словы, Касі касой, сякі яго, А потым ты калі як зрэзаў, Кідай у агонь, згарыць яно!

А карані што ен пускае, Рыдлеўкай трэба раскапаць, І потым іх змяшаў у сечку, Свінням на корм штодзень даваць.

Настрой верша:вясёлы