Беларусь 2023

Ян Быдлоўскі

Мiнск, крывей сцякае, Бог пакiнуў цябе, Нябожчыкаў труны цягаюць, Краіна згінае ў гаўне.

Сталіца фашыскіх жахаў, Катаў родны кут, Зомбі агідных пахаў, Дрэннага лёса прысуд.

Смярдзячых чырвоныя твары, Гнойных блазанаў садыскі акорд. Музыкі брыднай смецця ахвяры, Манкуртская поскудзь, Баала народ.

Пойдзем паглядзім зашуганых вочы, Пойдзем паглядзiм забітых крыжы, Пойдзем паглядзім турэмныя вежы, Мараў жабрайскіх немач - міражы.

Пойдзем паглядзім каланіальных палацаў, Пойдзем паглядзім галодных людзей, Пойдзем паглядзем хто працуе на катаў, Пойдзем паглядзім галечных дзяцей.

Пойдзем паглядзім дзяўчат - прастытутак, Нашчадкаў гонару вялікіх князеў... Працуючых таннай прыслугай, У месцы пацехі для маскалеў.

Пойдзем наведаем мы тунеядцаў, Распухлых ад грошай мажорных блядзей, Тых старых што зграбавалі, Бо грошы толкі "дзяржаўных людзей".

Глядзі, тут усе стаяць на каленях, З іх зрабілі звычайных рабоў. Ланцугі, кайданы ў іх на целах, Ды сляды пабояў самазваных паноў.

Настрой верша:гнеўны