Стабільнасць

Ян Быдлоўскі

Добрыя людзі дрэннай часіны, Жыцце праляцела быццам гадзіна. Нічога не бачылі, нідзе не бывалі, Заўжды толькі моўчкі на злосць выжывалі. Голад, галеча, несправядлівасць, Танная праца, няўдзячнасць, грэблівасць. За рады кватэры памерам з карыта, Халуйства культа выдатнага быту. Цярпець і крахтаць здекі начальства, У гнілых дэкарацыях савецкага фальшу.

Настрой верша:сузіральны