Згубленае

Ян Быдлоўскі

Тое чаго няма запоўніла прастору, Пераплялося змрочнай вяззю ў стрэлках цыферблату. Тое што прыйдзе будзе толькі здавацца, Непарушнай пятай калонай новага дагмату. Як матылькі-днеўкі цалуюцца з вечнасцю, Перадавая свой запал у манатонны бег часу, Так праходзячы ў натоўпе адгукаецца сустрэча. Згубленай табой цені нашага дэкадансу. Мільенам асколкаў у сусвеце Не чакаючаючых вяселкі і перспектыў. Тысячай забытых твараў згубленых нумароў, Тэлефоннай кнігі сплятаецца ўзор. Прыгажэйшы чым сам Сіслей, а можа і Ваг-Гог. У гэтых мірах не расплюшчыць вачэй, не працягнуць рукі, Ад сляпучай белізны не бачна пыльнага далягляду неба. Чарната ў складках сукенак маладых, Чарната гарадоў, машын, завулкаў, снега. Шэрай манатоннай рабізнай спушчанай з нябесаў, Заражаючага гарады як язвай плоць старога пірамана, Самаспалення Каперніка, застаўшагася без Благаславенняў мудрага акіяну.

Настрой верша:рамантычны