Сапраўдны гімн Беларусі

Ян Быдлоўскі

Ад з'яўлення Латыру, да заснавання Арконы, Нарадзіўся наш Род баямі натхнены. Волатаў унукі, Пярунава дзеці, Святкуем Каляду дзеля міра ў свеце. Паважаем мы продкаў на Дзяды і на Бабы, Радаўніцу спраўляем дзеля душаў пашаны. Трэбы ўскладаем на могілках кветкі, Агонь да нябесаў між капішчаў дзеткі. Курганаў буйных і бясконца маленькіх, Дубраў і лясоў непахільных спрадвечных. Хаваем стралу, бо патрэбна ўрадлівасць, Карагоды водзім каб дождж з неба лінуў. Край тут дзівосны між рэк і азераў, Валуны раскідалі богі пляменаў. У кожнай рацэ вадзянік прыбывае, Лес і пралесах лясун захавае. Балотнік і баннік, расамаха, халера, Скарб ваўкалак згубіў як пасеяў. Змей-кравец даўно у камні жытлуе, Кадук - крывасмок вакол усе палюе. Шаптун - чараўнік б'е чарадзея. Дамавік бароніць родныя сцены. У тыдзень масленкі Мару мы палім, Каб год урадзіўся, каб быў каравайным. Купалля агонь шлях азарае, Цемру і змрок ен праганяе. Пакуль у народзе дух той існуе, Ярыла за нас у нябесах ваюе!

Настрой верша:натхнёны