Тысячагоддзе
Ян Быдлоўскі
Магія Вэбу - пачатак эпохі, Форумы, чаты, вызваляюць патроху. Надзеі, пачуцці, свяжэе паветра, Пейджар паведаміў гэта навечна.
Падманам хлусні былі ўсе чаканні, Марксізм і фашызм забралі спадзяванні. Зніклыя гэтыя, а потым другія. Няміга ў крыві, аппаненты ў магіле.
Таемные дыскі, забароненых фільмаў, Музыка ўпотай прадаецца бяссільна. Дыскеты і файлы сакрэтных растрэлаў, Быццам бы дзесьці нам зразумела.
Чырвоныя зомбі - блакітнае вока, Гіпноз ахапіў пакаленне парока. Радые робіць дзіўныя справы, Быццам усе добра, але неспраўдна.
Катаванні за кратамі - папса распявае, Конкурс садыстаў Заходняга краю. Жабрацкія людзі лазяць у смецці, Вампірскіх палацаў высяцца вежы.
Ліхалецця нягоды жыцця забралі, Зніклі, памерлі, шмат растапталі. Спіце спакойна ахвяры чырвоных, Пазбаўленныя ад пакутаў жыццевых.
