Прысуд

Ян Быдлоўскі

Новыя вёсны, спякотнае лета, Стромы бялесыя шчасцем адзеты. Жыцце памірае ўскладая вянкі, А дзесьці ў Сан-Рэма ідуць дзівакі. Валочацца, цягнуць, пакрыху губляя, Праўды і волі рытмы стварая. Катаў чакаюць наўпрост размаўляя, Выйшаў з-за крат светабуд праслаўляя. Ім напляваць на ланцуг карагоду, І абыякавы шлях эшафоту. Нельга крычаць, упівацца тут стратай, Ці рыдаць у забыцці перад фанабэрыстым катам. Калі есць імя, то навошта свабода? Калі нехта побач, тады ўсе ўсведамлена. Страмчэй уздымайся па лесвіцы гадаў! Не палохайся болей ты заняпаду! Без дрыжы і жалю, гора і слезаў, Складзі галаву за Айчынныя лёсы.

Настрой верша:натхнёны