Бура ідзе
Ян Быдлоўскі
Ліцьвінскія богі паўсталі з-за мора, Досыць тут людзям смерці і гора. Чэрці і бесы хаваюцца ў пекле, Пярун заўважан дзесьці адлегла.
Моцныя токі праймаюць прастору, Град пасыпае пачвараў галовы. Затхлае смецце - Морака дзеці, Усе разбягаюцца натоўпам па свеце.
Абраз Святавіта погань страшае, Бура ідзе мерцвякі адчуваюць! Скнары і маўкі, ліха, халера, Усе атрымаюць Рода сякерай!
Раней дзе былі святыні, курганы, Усе паразбурана гэтай пачварай. Грошы і срэбра - Радзіму прадалі, Сумленне сваё яны пахавалі.
Чужынскае племя ўсе пазнішчала, Пястун? Следавік? Стады паламала! Хопіць і досыць богі сказалі, Ідзем вызваляць заручнікаў наві.
Там я стаю і вочам не веру, Бура ідзе знесці халеру! Мы таго часу доўга чакалі, Бура ідзе - я адчуваю...
Настрой верша:натхнёны
