Пагоня

Ян Быдлоўскі

Мярцвяк пунсовы на белым скакуне, Што гэта сон, фантазія, падман? Забытай бітвы слаўнай атаман, Няспешным крокам гайдае туман.

Праходзіць вечным шляхам ен, І кожным крокам адмярае век. Усюды ўсіх заўжды пытае ен, Дзе зноў згубіўся беларусаў след?

Шпурнуў паводлы прама ў бездань, Дзе без надзеі, супакой і змрок. Дзе кожны момант прагнуў дзеяў, Але ганец не сходзіўся з ганцом.

Як маятнік бразгаюць звёны, Усе ўзрушалась і час пайшоў на плюс. Вяршыннік рве кайданы жніўня, Ганяя змрок як птушкі саранчу.

Забытай песні даўкі прысмак, Славутых продкаў высакародны Род. Ізноў прыходзіць адраджэнне, Праз асабісты подзвіг тых хто змог!

Настрой верша:натхнёны