Беларускі дэграданс
Ян Быдлоўскі
К чорту ўсю ерась! Жыве толькі хуткасць! Продкаў на попел, нашдкаў на смецце! Жыцце бясконцая вечная бездань. Усім напляваць, кім ты быў і што бачыў.
Дзеці існуюць у эру тэррору, Хто вам сказаў што есть нехта вышэй? Перакручваючы выбар у словах, Ніхто не імкнецца весці паціша.
Што вам да правіл, маралі, прыстою? Гэта для вас недарэчная дзікасць. Мода на статак і к чорту надвор'е, Адраджэнне не проста дзесяць там літар.
Шалены рытм канвульсій трызення, Вечны экстаз ня ўзнікшай культуры. Мы не пакінем нашдкам і следа, Нават стыля архітэктуры.
Мы ёсць героі, і мы ёсць тыраны. Мы нешта вышай, вярней дасканальней. Мы чахарда, мітусня, ураганы, Мы існуем без шкадавання.
Новая эра - новыя людзі, Песні, манеры, - хрэн вам на блюзде! Бледная школьніца - ранняя скура, Жыцце - безгалоссе, смерць - карыкатура.
Старыя партыі - новыя гімны, Тонем ў гвалце, енчым і гінем. Нам бы на волю, нам бы ў вытокі, Лепшую долю, знаемства з Усходам.
Мы пранясліся, мы прымільгаліся, Мы не павернемся і не пакаямся. Славутыя дні знясільная эпохі, У нашай краіне мы скамарохі!
Верыць жадаеш, шкада, бо ня можна, Мы б навобмацак, мы б асцярожна. Выпаўзлі, выскраблі, адваявалі, То чаго нам заўжды заміналі.
Праўда, сумленне, Вера і воля! Сумна аповесць, Лепшая доля!
