Як лісце з дрэва, час ляціць...

Вольга Варэнік

Як лісце з дрэва, час ляціць...
Мы з сумам адзначаем гэта...
І разумеем, што ў жыцці:
Ужо прайшлі вясна і лета...

Не вернеш больш запал вачэй
І сэрца стук шчымліва-звонкі,
Не будзе больш такіх начэй,
Калі каханне студзіць скроні...

Калі прайшла твая вясна,
І лета ўжо за паваротам,
Хай восень нашага жыцця
Хоць трошкі будзе з пазалотай!

лістапад 2021 года
Настрой верша:сумны