Да роднай мовы сэрцам дакрануся
Вольга Варэнік
Да роднай мовы сэрцам дакрануся, –
Яна, як маці, прыхіне ў адказ,
Я кожным яе словам ганаруся,
Яно – святыня! – паўтару не раз.
У слове гэтым – бусла клекатанне,
Спеў жаўранка і зумканне пчалы,
Праменьчык сонца, яснае світанне,
І водар свежаскошанай травы.
У слове гэтым – майскі пах язміну, І шум дуброў, цурчанне ручая, Смак сакавітай ліпеньскай маліны, Вясёлы шчэбет птушак у гаях.
У слове гэтым – колер васільковы, Званочкі, рэкі, чысты небакрай, І захад дня блакітна-вечаровы, Азёрна-сіні беларускі край.
У слове гэтым – спеў маёй матулі, Што чула ў дзяцінстве я не раз, Жыццёвыя ўрокі ад татулі, Што праз гады нясу я, як наказ...
Да роднай мовы сэрцам дакрануся, –
Ты – маці, ты – радзіма, ты – жыццё!
Ніколі ад цябе не адракуся
І не аддам цябе на забыццё!
Mentor.by — платформа для поиска знаний: репетиторы, менторы, курсы в Минске и других городах Беларуси.
Популярные страницы:
- Курсы в Минске, курсы онлайн
- Репетиторы в Минске, репетиторы онлайн
- Репетиторы английского в Минске, репетиторы английского онлайн
- Курсы маникюра в Минске
- Курсы тестировщиков ПО в Минске, тренинги по тестированию ПО в Минске и онлайн
- Онлайн ментор по программированию, ментор по программированию в Минске, курсы программирования в Минске
- и многое другое в каталоге Mentor.by.
