Хачу сказаць вам дзякуй, ветэраны!

Вольга Варэнік

Усім, хто набліжаў Вялікую Перамогу!

Хачу сказаць вам дзякуй, ветэраны, За мірны дзень, за сонца і зару, Што чорны дзень вайны мной не спазнаны, Што жыць пад мірным небам я магу.

Хачу сказаць вам дзякуй, ветэраны, За краскі ў полі, травы ў расе, За тое, што нам мірны свет адданы, За тое, што шчаслівыя мы ўсе!

Хачу сказаць вам дзякуй, ветэраны, За вызваленне роднае зямлі Ад страшнай, нават жудаснай навалы, Каб мы пад ясным сонцам жыць маглі!

Хачу сказаць вам дзякуй, ветэраны, За дзень дзявяты ў маі, за вясну, За Перамогі дзень доўгачаканы, Што колькі раз прыходзіць на зямлю!

Хачу сказаць вам дзякуй, ветэраны! Ваш подзвіг нам ніколі не забыць! Няхай вас не трывожаць вашы раны І сэрца ў грудзях не забаліць.

май 2015 года